Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эрдаган: Турэччына не разваліцца, калі наш імпарт ўпадзе на мільярд


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган (у цэнтры) і міністар замежных справаў Мэўлут Чавушаглу (зьлева).

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган (у цэнтры) і міністар замежных справаў Мэўлут Чавушаглу (зьлева).

Канфлікт Турэччыны з Расеяй з-за зьбітага самалёта Су-24 не паўплывае на супольныя энэргетычныя праекты. Пра гэта ў суботу заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган.

«Пакуль няма ніякіх прыкмет, што праблемы з Расеяй паўплываюць на такія праекты, як пастаўкі прыроднага газу і будаўніцтва атамнай электрастанцыі», — сказаў Эрдаган у сваёй прамове перад прадпрымальнікамі.

Ён адмаўляў сьцьвярджэньні расейскіх прадстаўнікоў аб тым, што Масква прыпыніла перамовы з Турэччынай аб плянаваным праекце «Турэцкі паток».

«Ня верце памылковым паведамленьням прэсы, што Расея прыпыніла „Турэцкі паток“. — Якраз наадварот. Гэта праект, які мы адклалі, таму што нашы патрабаваньні ня выкананыя», — сказаў ён.

Турэччына не разваліцца з-за таго, што наш імпарт ўпадзе на 1 мільярд, заявіў Эрдаган. Мы знойдзем іншыя крыніцы за іншымі дзвярыма, падкрэсьліў ён. Турэччына мае намер купляць дадатковы прыродны газ у Катары і Азербайджане ў тым выпадку, калі расейскія пастаўкі зьнізяцца, сказаў прэзыдэнт Эрдаган.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG