Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінсельгасхарч і Рассельгаснагляд абвяргаюць адзін другога


4 сьнежня з заявамі выступілі прадстаўнікі беларускага і расейскага бакоў адносна паставак харчоў зь Беларусі ў Расею.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Аляксей Багданаў заявіў, што 7 сьнежня ня будуць прыпыненыя пастаўкі прадукцыі пяці беларускіх малочных заводаў у Расею.

Раней Рассельгаснагляд паведаміў, што з 7 сьнежня ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі пяці беларускіх малочных прадпрыемстваў: «Мілкавіта», Рагачоўскі МКК, «Слуцкі сыраробны камбінат», «Малочная кампанія „Наваградзкія дары“», «Смаргонскія малочныя прадукты».

Паводле Багданава, Рассельгаснагляд прыме такое рашэньне пасьля перамоваў паміж службамі дзьвюх краін, якія адбудуцца 7-8 сьнежня ў Маскве. Таму пастаўкі, маўляў, працягнуцца. Беларускі бок абяцае прадставіць расейцам дадатковыя матэрыялы аб ліквідацыі парушэньняў, выяўленых па выніках праверкі малочных прадпрыемстваў, паведамляе БелТА.

У гэты ж дзень Расельгаснагаляд заявіў, што абвяргае інфармацыю, якую прадставіў Аляксей Багданаў адносна таго, што «з Расеі да гэтага часу не паступілі дакумэнтальныя пацьверджаньні наяўнасьці падробных сэртыфікатаў, па якіх кантрабанда пранікала зь Беларусі на расейскі рынак».

Як паведамляе на сваім сайце расейскае ведамства, інфармацыя аб кожным канкрэтным выпадку выяўленьня падробных фітасанітарных сэртыфікатаў краін-паходжаньня, якія суправаджаюць падкарантынную прадукцыю, што паступае на тэрыторыю Расеі праз Беларусь, разьмяшчаецца сайце Рассельгаснагляду. Таксама беларускі бок інфармуецца ў рабочым парадку. А 26 лістапада Рассельгаснагляд накіраваў ліст беларускаму боку аднак адказу дагэтуль не атрымаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG