Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цяпер буду спаць са страхам» — сацсеткі пра зьбіты расейскі самалёт


Навіну пра расейскі самалёт, зьбіты над Турэччынай, горача абмяркоўваюць у Twitter.

Пакуль Уладзімер Пуцін рыхтуе заяву па зьбітым самалёце, у сацсетках гадаюць, ці прызнае Расея, што зьнішчальнік «Су-24» мог парушыць паветраную прастору Турэччыны — пакуль прэс-сакратар Пуціна кажа, што самалёт дакладна ляцеў над Сырыяй.

Туркі сьцьвярджаюць, што два зьнішчальнікі F-16S на працягу пяці хвілін дзесяць разоў папярэдзілі пілёта «Су-24» аб парушэньні мяжы, пасьля чаго адкрылі агонь. Расейцы ж выказваюць неразуменьне таго, навошта было атакаваць:

Некаторыя шукаюць патаемныя прычыны — маўляў, Турэччыне не падабаюцца бамбардзіроўкі Расеяй пазыцыяў ІДзІЛ ці пляны па газаправодзе.

Іншыя ж прыгадваюць, як Расея адмаўляла тое, што яе войскі прысутнічаюць на ўсходзе Ўкраіны.

Некаторыя ж заклікаюць да помсты — альбо наадварот непакояцца, ці ня выкліча гэтае здарэньне буйны канфлікт:

XS
SM
MD
LG