Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ўцёк з рабства ў Расеі


У Расеі ў Калускай вобласьці знайшлі беларуса, які паехаў у Расею на заробкі й апынуўся, па яго словах, у рабстве.

Аляксандру Акулічу з Бабруйску 20 гадоў, прыехаў у Расею ён у сакавіку 2015-га. Кажа што на фэрме ў Калускай вобласьці даглядаў жывёлу. Пашпарт у яго адабралі, грошай не давалі, рабіў за ежу. Падчас рэйду паліцыі атрымаў свой пашпарт, але спужаўся й уцёк. 14 лістапада на трасе яго падабралі валянтэры расейскага пошукавага атраду «Ліза Алерт», накармілі і перадалі бранскай паліцыі. Днямі Аляксандар мае вярнуцца ў Беларусь.

Пра тое, што сталася з Аляксандрам, валянтэры праінфармавалі арганізацыю «Альтэрнатыва», якая займаецца падобнымі выпадкамі — калі людзей выкрадаюць і абяртаюць у рабства.

Error rendering VK.

«Альтэрнатыва» зьвярнулася па дадатковую інфармацыю ў беларускі пошукавы атрад «Анёл». Як стала вядома «анёлам», Аляксандар Акуліч раней быў судзімы, заяву на яго зьнікненьне ніхто не падаваў, таму ў пошуку ён ня значыўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG