Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі больш за мільён рабоў


Больш за 35 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце апынуліся ў адной з сучасных формаў рабства, уключаючы прымусовую працу, прымусовыя шлюбы, гандаль людзьмі, даўгавую кабалу ці сэксуальную эксплюатацыю.

Такія лічбы ўтрымлівае справаздача аўстралійскай няўрадавай арганізацыі Walk Free Foundation.

Даклад ахоплівае 167 краін і паводле высноваў аўтараў на пяць зь іх — Індыю, Кітай, Пакістан, Узбэкістан і Расею — прыходзіцца 61 працэнт рабства.

Аўтары зьвяртаюць увагу на Ўзбэкістан, дзе прымусовыя працы навязваюцца дзяржавай — падчас збору бавоўны сучасныя формы рабства зазнаюць больш як 1 мільён 200 тысяч чалавек.

У Расеі, паводле падлікаў арганізацыі, больш як мільён чалавек жывуць у той ці іншай форме нявольніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG