Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка даслаў спачуваньні Франсуа Алянду


«Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньні прэзыдэнту Францыі Франсуа Алянду ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку сэрыі тэрактаў у Парыжы», — паведамляецца на сайце кіраўніка Беларусі.

13 лістапада ў выніку адразу некалькіх тэрактаў у Парыжы паводле папярэдніх зьвестак загінулі болей за 150 чалавек, больш як 200 — параненыя.

МЗС Беларусі паведамляе, што пакуль ня мае інфармацыі пра тое, што ў выніку тэрактаў пацярпелі грамадзяне Беларусі.

XS
SM
MD
LG