Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 9:00 зьвестак пра пацярпелых грамадзянаў Беларусі няма, — МЗС


Будынак МЗС Беларусі

Будынак МЗС Беларусі

МЗС Беларусі высьвятляе, ці ёсьць пацярпелыя грамадзяне Беларусі падчас тэрактаў у сталіцы Францыі Парыжы. МЗС рэкамэндаваў беларусам, якія знаходзяцца ў Парыжы «прытрымлівацца ўказаньняў ўладаў і выйсьці на сувязь са сваімі сваякамі і блізкімі». Нумар тэлефону ў амбасадзе Беларусі ў Францыі, па якім можна зьвязацца для атрыманьня інфармацыі, — +33 60 978-41-40.

На 9:00 зьвестак пра пацярпелых грамадзянаў Беларусі ў МЗС няма, паведаміў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

«На дадзены момант ані па лініі Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, ані па лініі крызіснага цэнтру Міністэрства замежных спраў Францыі мы пакуль не атрымлівалі інфармацыю наконт беларусаў, якія, магчыма, пацярпелі ў выніку гэтых тэрактаў. Мы адсочваем сытуацыю і спадзяёмся, што гэта застанецца як ёсьць, што нашых грамадзянаў сярод пацярпелых ня будзе».

Паводле Дзьмітрыя Мірончыка, МЗС Беларусі 14 лістапада выступіць з заявай, у якой будзе дадзеная палітычная ацэнка падзеі.

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Увечары 13 лістапада ў цэнтры Парыжу адбылося некалькі тэрактаў. Загінулі сама меней 120 чалавек.

XS
SM
MD
LG