Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы — выбухі і страляніна. Прынамсі 120 забітых. Межы зачыненыя, войскі ўведзеныя ў горад


Увечары 13 лістапада ў цэнтры Парыжу адбылося некалькі нападаў.

Францускае тэлебачаньне паведаміла, што непадалёк ад галоўнага стадыёну францускай сталіцы адбыліся выбухі падчас футбольнага матчу Францыя-Нямеччына. Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прысутнічаў на матчы, быў эвакуяваны.

Таксама паведамляецца, што падчас страляніны ў цэнтры Парыжу загінулі людзі. Агулам колькасьць забітых ня меней за 46 чалавек, дзясяткі параненыя.

Францускі ўрад прыняў рашэньне зачыніць дзяржаўныя межы і вывесьці на вуліцы войскі, заявіў прэзыдэнт Алянд у сваім звароце да нацыі, назваўшы напады "беспрэцэндэнтнымі". Гарадзкія ўлады Парыжу, заклікалі людзей не выходзіць з дому.

Як паведамляе газета Liberation, спачатку пачалі страляць у бары "Le Carillon", затым - каля залі Bataclan, дзе ішоў канцэрт. Паводле відавочцаў, яшчэ два чалавекі адкрылі агонь на тэрасе кафэ на рагу вуліц Шарон і Фэдэрб.

Відавочцы кажуць пра пяць ці шэсьць нападнікау. Паводле паліцыі, дзясяткі чалавек у канцэртнай залі Bataclan былі захоплены ў закладнікі.

Пазьней францускія мэдыі паведамілі, што паліцыя ўзяла штурмам канцэртную залю Bataclan у Парыжы, вызваліўшы закладнікаў і забіўшы двух нападнікаў.

Паводле дадзеных Бі-Бі-Сі, адбыўся таксама ўзброены напад у камбаджыйскім рэстаране ў 11-й акрузе гораду.

Францускія мэдыі паведамляюць, што нападнікі стралялі з аўтаматаў Калашнікава.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за сэрыю тэрарыстычных нападаў, якія адбыліся ў пятніцу вечарам у Парыжы, перадае італьянскі інфармацыйны тэлеканал Sky Tg24.

«Гэта вэндэта за Сырыю. Гэта 11 верасьня Францыі», — цытуе тэлеканал заяву Ісламская Дзяржавы

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў Вашынгтоне выступіў з заявай, назваўшы падзеі ў Парыжы "нападам на ўсё чалавецтва і на ўнівэрсальныя каштоўнасьці, якія мы ўсе падзяляем".

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG