Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лістапада: канцэрт-мэмарыял Барадуліна і Бураўкіна


Паэты Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін
Паэты Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт-мэмарыял паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна «Струны сэрца чыстага». Ідэя правядзеньня мэмарыяльнай вечарыны належыць народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу (пр. Незалежнасці, 50, пачатак а 19-ай)

У Ветцы і ў Гомлі — творчыя сустрэчы сябраў ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» Імпрэзы — прэзэнтацыі кнігі «Рух» з удзелам аўтара Алеся Пашкевіча і новага 78-га нумара часопіса «Дзеяслоў» з удзелам галоўнага рэдактара Барыса Пятровіча.

У гісторыі

1906 — у Вільні пачала выходзіць «Наша Ніва», найстарэйшая газэта на беларускай мове. Выдавалася ад 10.11.1906 да 7.8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18.10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газэты быў спынены ў сувязі з набліжэньнем расейска-нямецкага фронту да Вільні.

1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча захапілі Мазыр.

1974 — адбыўся пуск першага тралейбуса ў Горадні.

У гэты дзень нарадзіліся:

1483 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

1749 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэтаў.

1759 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1801 — Уладзімір Даль, расейскі навуковец і пісьменьнік, лексыкограф.

1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1919 — Міхаіл Калашнікаў, расейскі канструктар зброі.

1921 — Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.

У гэты дзень памерлі

1891 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт.

1942 — Сымон Баранавых, беларускі пісьменьнік.

1982 — Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG