Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Далонь да далоні


Фэлікс Арман Элян, Маладая шляхетная дама ў салёне
Фэлікс Арман Элян, Маладая шляхетная дама ў салёне

У дзяцінстве матуля неяк асабліва трымала Яе за руку. Пальчык да пальчыка, далонь да далоні — замок, які абараняў ад непрыемнасьцяў, быў адначасова моцным і пяшчотным. Потым Яна вырасла і ня ўзгадвала пра тое. Памяць уваскрэсла ў адзін сьнежны вечар: Ты думаў, што грэеш Яе далонь, а, насамрэч, падпаліў сэрца. Яна здрыганулася, нібы хлопчык Кай, з вока якога выскачыў ледзяны крышталік. Ты не заўважыў. Да Яе вярнулася памяць.

...Пазьней, калі Вы разьвіталіся, Яна не пераймалася, хто дзеліць з Табой ложак, але вар’яцела ад думкі, што Ты можаш гэтак жа хаваць ад холаду чыюсьці ўжо зусім чужую руку.

Марыя Вайтовіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG