Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забойства гея – злачынства «по неосторожности»


Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец

Сёлета ў студзені мы абмяркоўвалі сытуацыю са зьбіцьцём Міхаіла Пішчэўскага.

Тады Пішчэўскі ляжаў у коме, ягоны крыўдзіцель сядзеў у калёніі. І вось не мінула і году, як Пішчэўскі памёр, а ягоны цяпер ужо забойца – пару месяцаў таму выйшаў на волю па амністыі.

Для многіх у гэтай гісторыі тое, што Пішчэўскі быў геем, цалкам перакрывае той факт, што ён быў чалавекам. Бог ім судзьдзя. Гісторыя рэабілітацыі іншых – гэта ўся гісторыя чалавечага гуманізму і канца ёй не відаць.

Зьвяртае на сябе ўвагу роля дзяржавы, як праўнага рэгулятара дачыненьняў паміж людзьмі. Пры Сталіне дзяржава геяў расстрэльвала. Цяпер, нібыта, не. Нібыта, бо дзяржава дэлегавала сваю ролю хулігану, які можа забіць гея «по неосторожности» і «отделаться легким испугом».

Прынамсі так выглядае канец гэтай гісторыі.

Хоць ці канец гэта? Згадваючы знакаміты прывілей вялікага князя Вітаўта, дзе забойства Іншага (габрэя) прыроўнівалася да забойства "свайго" чалавека, згадваючы сярэднявечныя статуты ВКЛ, дзе не было падзелу вартасьці жыцьця людзей паводле якіх заўгодна прыкметаў, пачынаеш думаць пра адваротную эвалюцыю беларускай дзяржавы. А яшчэ пра тое – ці беларуская яна, калі выводзіць сябе не ад Вялікага Княства, а ад крывавага крамлёўскага Кобы.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG