Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у справе Міхаіла Пішчэўскага, зьбітага да паўсьмерці, нагадвае пра крохкія каштоўнасьці беднага чалавецтва, у прыватнасьці – пра спачуваньне, якое часам растае, нібы міраж.​

Аднак спачуваньне – найважнейшы сацыяльны орган чалавека, ніяк ня менш важны, чым нырка ці вока, ці нага. Калі гэтага няма, ты інвалід, неасудны («невменяемый»), і цябе трэба лекаваць.​

Пішчэўскага фактычна забілі (ён восьмы месяц ляжыць у коме), і суд прызнаў – «по неосторожности», хоць забойцы і крычалі: «на кол підара, па самыя гланды!» Суд кваліфікаваў паводзіны гэтых людзей як «неосторожность».​

Але справа зусім не ў арыентацыях – сэксуальных ці ідэйных. Справа ў адсутнасьці спачуваньня як органа. ​

Забойца Пішчэўскага – чалавек адназначна неасудны, як і яго радня, што проста ў судзе напала на журналістаў. Яны хворыя. І калі злодзей павінен сядзець у турме, дык хвораму месца ў шпіталі. ​

Ідучы па жыцьці бяз органу спачуваньня, такі экзэмпляр шматкроць больш небясьпечны для грамадзтва за чалавека бяз ныркі, бяз вока ці без нагі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG