Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Брыдка і прыкра» і «Абы вайны не было» — гарадзенцы пра Міколку-пераемніка


Мікалай Лукаэшнка зь бюлетэнем Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах

Мікалай Лукаэшнка зь бюлетэнем Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах

Многія ў Беларусі лічаць, што Лукашэнка рыхтуе сабе ў пераемнікі на прэзыдэнцкай пасадзе малодшага сына Мікалая. Ці лічыце вы такі сцэнар імаверным? Чаму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Жанчына пэнсійнага веку: «Цяжка нешта сказаць, бо чужая душа — цёмны лес, але такія прыклады існуюць у былым Савецкім Саюзе. А яшчэ мы ведаем, наколькі талерантныя і міралюбівыя нашы грамадзяне...»

Мужчына сярэдняга веку: «Людзкое меркаваньне на гэты конт таксама складаецца такое, што ён рыхтуе насамрэч сабе пераемніка з малодшага сына. Зьнізіць пазьней выбарчы ўзрост у заканадаўстве. Такое можа быць цалкам і таму, што ўжо цяпер ён яго паўсюль возіць і зь ім вітаюцца, нібыта ён вялікая пэрсона, вайскоўцы аддаюць чэсьць. Але гэта брыдка і прыкра, так не павінна быць ».

Мужчына сярэдняга веку: «Гэта іх справа...»

Жанчына перадпэнсійнага веку: «Абы толькі быў мір і здароўе, а гэта мне бяз розьніцы...»

Жанчына пэнсійнага веку: «Мабыць, так, а зрэшты, чорт іх ведае...»

Мужчына пэнсійнага веку: «Мне цяжка нешта сказаць, але выглядае ўсё даволі сьмешна».

Мужчына сярэдняга веку: «Так, 90% людзей гавораць менавіта так. Ну паглядзіце, як магчыма, каб за яго прагаласавалі 83%, калі ў кожнага другога запытай — і табе адкажуць, што за яго не галасавалі? Кажа: ніякага сватаўства, кумаўства, а людзі ж усе бачаць, што насамрэч адбываецца — дурдом».

Мужчына сярэдняга веку: «Усё магчыма ў нашай краіне. Канстытуцыя ўжо папраўленая ў патрэбным кірунку — вось і ўсё, а пра што яшчэ казаць...»

Жанчына пэнсійнага веку: «Ня ведаю, але наўрад ці. Будзе той, хто гэтага заслугоўвае».

Мужчына перадпэнсійнага веку: «Правільна, ён зь дзяцінства навучыцца таму, што патрэбна. Мне здаецца, так і патрэбна рабіць, паколькі ён усё бачыць, адукаваны чалавек, так што ўсё добра. На піяніна ж умее граць, навучылі, ну, і ўсяму астатняму навучаць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG