Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каралеўскай крыві: з кім ужо сустракаўся Мікалай Лукашэнка


фота president.gov.by

фота president.gov.by

На гэтых выходных беларускі школьнік увайшоў у склад афіцыйнай дэлегацыі краіны на Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. А пазьней сфатаграфаваўся з Баракам Абамам.

У верасьні гэты беларускі школьнік сустрэўся з кіраўніком КНР, адной з наймацнейшых краінаў сьвету. Хлопцу ўсяго адзінаццаць і зваць яго Мікалай Лукашэнка. У гэтым узросьце ён ужо пасьпеў пабачыць зь дзясятак прэзыдэнтаў, зорак эстрады і духоўных лідэраў.

Цяжка сказаць, ці апярэджвае Мікалай Лукашэнка малодшых членаў брытанскай каралеўскай сям’і альбо дачок Абамы па колькасьці такіх прадстаўнічых сустрэчаў, але для Ўсходняй Эўропы гэта дакладна ўнікальны выпадак.

«Радыё Свабода» ўзгадвае, з кім і калі сустракаўся Мікалай Лукашэнка.

Сі Цьзіпін

Разам з бацькам Мікалай лятаў у Пэкін, каб узяць удзел у вайсковым парадзе з нагоды 70-х угодак заканчэньня Другой сусьветнай вайны. На відэа Сі Цьзіпін з жонкай вітаюць беларускага прэзыдэнта з сынам. Гэты ўрывак стаў гітом кітайскага інтэрнэту: Мікалай Лукашэнка яшчэ не пачуваецца так упэўнена, як бацька.

Гэта ня першая паездка Мікалая ў кітайскую сталіцу: у 2008-м ён уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на адкрыцьці Алімпіяды.

Уга Чавэс

Мікалай Лукашэнка некалькі разоў быў у Вэнэсуэле. Гэта яго перадапошні побыт у лацінаамэрыканскай краіне. Пасьля таго палёту хадзілі чуткі, што Мікалай носіць з сабой пісталет. І менавіта тады ў прэсе зьявілася інфармацыя пра тое, што сын кіраўніка дзяржавы ўкусіў сьцюардэсу.

Пісталет мог быць залаты. Менавіта такі Мікалай атрымаў ад тагачаснага прэзыдэнта Расеі.

Дзьмітры Мядзьведзеў

Тагачасны расейскі кіраўнік пазнаёміўся зь Мікалаем Лукашэнкам ў верасьні 2009-га, падчас сумесных вучэньняў “Захад-2009”. Мядзьведзеў прызямліўся на авіацыйнай базе ў Берасьцейскай вобласьці і пачаў знаёміцца з Колем, запытаўшыся, ці падабаецца яму пісталет. За сына адказаў бацька: “Падабаецца, бо прэзыдэнт Расеі падарыў”. Сам хлопчык толькі паскардзіўся на тое, што зброя яшчэ не зараджаная.

Уладзімір Пуцін

У Расеі зьмяніліся прэзыдэнты, і таму за вучэньнямі “Захад-2013” Мікалай Лукашэнка назіраў ужо ў кампаніі Ўладзіміра Пуціна. Гэтым разам абышлося без падарункаў. Але з расейскім лідэрам Мікалай быў знаёмы, і дагэтуль сустракаўся не адзін раз. А Аляксандар Лукашэнка неяк распавёў, што Пуцін палічыў Мікалая сынам “ад Бога”.

— А скажыце, а колькі ў нас, у Расеі і ў Беларусі, дзяцей вось такіх, як "пазашлюбны сын прэзыдэнта", як у нас кажуць. Колькі ў нас такіх дзяцей? А колькі ў нас кінутых дзяцей? — кажа Лукашэнка. — Дык няхай гэта будзе прыкладам таму, калі ўжо ў жыцьці так склалася, што ў цябе нарадзілася дзіця, ня важна, як ён нарадзіўся. Вось тут Пуцін сказаў: гэта ад Бога. Дык чаго я павінен тое, што Богам дадзена, хаваць? ...Вы ведаеце, прабачце за нясьціпласьць, як мне часта тыя, хто мяне ведае, кажуць: Такіх бацькоў не бывае, — дзяліўся Лукашэнка думкамі ў 2009-м.

Рауль Кастра

Папа Рымскі Бэнэдыкт

Для духоўнага лідэра каталікоў ня сталася праблемай, што Мікалай народжаны па-за шлюбам і ніхто ня ведае, як зваць яго маці. Галоўнае, што побач яго бацька.

Цалкам верагодна, што ў бліжэйшы час Беларусь наведае Папа Францішак. Сумневаў у тым, што Мікалай сустрэнецца і зь ім, амаль няма.

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел

Праваслаўныя сьвятары таксама не пераймаюцца тым, што Мікалай Лукашэнка нарадзіўся па-за шлюбам. Лукашэнкі разам наведваюць рэлігійныя мерапрыемствы ў праваслаўнай царкве.

Віктар Юшчанка

У 2009-м Аляксандар Лукашэнка сустракаўся ў Івана-Франкоўску з украінскім калегам Віктарам Юшчанкам. І ўпершыню ўзяў малодшага сына на сустрэчу такога ўзроўню. Мікалай Лукашэнка адцягваў бацьку ад перамоваў, а пасьля сустрэчы журналісты заўважылі ў яго цацачную шаблю.

Аляксандр Турчынаў

Магчыма, Мікалай Лукашэнка калісьці будзе хваліцца, што сустракаўся са знакавымі рэфарматарамі і дэмакратамі нашага рэгіёну. Пасьля Віктара Юшчанкі Мікалай сустракаўся з адным з лідэраў іншай украінскай рэвалюцыі, Аляксандрам Турчынавым. Тады Аляксандар Лукашэнка з сынам наведвалі інаўгурацыю Пятра Парашэнкі.

Міхэіл Саакашвілі

Аляксандар Лукашэнка ў 2012-м знаходзіўся ў дастаткова моцнай зьнешнепалітычнай ізаляцыі і паездка на фінал Эўра ва Ўкраіну была бы добрым іміджавым крокам. Беларускі лідэр рашуча сабраўся ехаць, віза ва Ўкраіну ня трэба, але для прымаючага боку паўстала пытаньне, з кім тады яшчэ “апошні дыктатар Эўропы” будзе сядзець. Аказалася, зь Міхэілам Саакашвілі.

У Кіеве, на фінале Эўра-2012.

Агулам у віп-ложы тады Мікалай Лукашэнка мог пабачыцца з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам, прэзыдэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, кіраўніком парлямэнту Малдовы Марыянам Лупу, экс-прэзыдэнтамі Ўкраіны — Юшчанкам, Кучмам і Краўчуком.

Менскія перамовы-2

На перамовах у Палацы Незалежнасьці, на якіх быў Пуцін, Парашэнка, Мэркель і Алянд, Мікалай таксама прысутнічаў. Праўда, фота з сусьветнымі лідэрамі не рабіў і стаяў збоку, разам з кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Радзьковым.

Серж Саргасян

Чарговая сустрэча з прэзыдэнтам Армэніі:

Нямала працы ў Мікалая Лукашэнкі і на Радзіме. Тут ён праводзіць экскурсію для пакістанскага прэм’ера:

Тут віншуе алімпійскіх чэмпіёнаў:

Фота БелТА

Фота БелТА

Яго вітаюць генэралы:

І вэтэраны:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG