Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратурны Нобэль 2015 прысуджаны Сьвятлане Алексіевіч


Сёньня ў Стакгольме ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры была абвешчаная Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі.

У сваім вэрдыкце Швэдзкая Акадэмія Літаратуры напісала, што Алексіевіч была ўзнагароджаная за «яе паліфанічныя творы, якія зьяўляюцца помнікам пакутам і адвазе ў нашы часы».

Сьвятлана Алексіевіч (нар.у 1948 у Івана-Франкоўску), якая піша на рускай мове, дэбютавала як журналістка ў 1975 годзе. Яна — аўтар кніг "У вайны не жаночае аблічча«(1985), «Апошнія сьведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1990). «Зачараваныя сьмерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997), «Час сэканд хэнд» (2013).

Яе кнігі перакладаліся на ўсе асноўныя эўрапейскія мовы.

Перад Нобэлеўскай прэміяй Сьвятлана Алексіевіч атрымала шмат іншых міжнародных прэмій, у іх ліку Прэмію Гердэра (Нямеччына, 1999), Нацыянальную прэмію крытыкі (ЗША, 2006), Прэмію Angelus (Польшча, 2010), Прэмію міру Нямецкага кнігагандлю (Нямеччына, 2013). У Рэспубліцы Беларусь не прэміявалася.

Сьвятлана Алексіевіч у он-лайнах Радыё Свабода

У 2006-2007 гг. Сьвятлана Алексіевіч ў часе онлайн-канфэрэнцыяў адказвала на пытаньні наведнікаў вэб-сайту Радыё Свабода.

Прапанауем тэксты пытаньняў і адказаў з архіву нашага радыё (на жаль, з тэхнічных прычынаў імёны і нікі аўтараў пытаньняў не захаваліся).

Онлайн-канфэрэнцыя 2006

Онлайн-канфэрэнцыя 2007

Нобэлеўскую прэмію па літаратуры ў мінулых гадах (1901-2014) атрымалі 111 пісьменьнікаў (у гэтым ліку 13 жанчын). Прэмія не прысуджалася сем разоў (1914, 1918, 1935, 1940, 1941, 1942, 1943). Чатыры разы прэмія прысуджалася дзьвюм асобам адначасова (1904, 1917, 1966, 1974). Сярэдні ўзрост нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры — 65 гадоў.

Больш за ўсе — 27 прэмій — атрымалі пісьменьнікі, якія пісалі па-ангельску; 14 — пісьменьнікі францускай мовы; 13 — пісьменьнікі нямецкай мовы; 11 — пісьменьнікі гішпанскай мовы; 7 — швэдзкай; 6 — італьянскай; 5 — расейскай; 4 — польскай; па 3 — нарвэскай і дацкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG