Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец спадзяецца пачуць ад Сьвятланы Алексіевіч выступ па-беларуску


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец пракамэнтаваў Радыё Свабода прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

«Мае віншаваньні Сьвятлане Алексіевіч! Тое, што яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі атрымаў Нобэлеўскую прэмію — гэта сьведчаньне таго, што беларусы — нацыя таленавітая, гэта нацыя глыбокіх геніяў. Я нагадаю, што Нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне літаратуры, зьвязаныя зь Беларусьсю або паходжаньнем зь Беларусі, — і Генрых Сянкевіч, і Чэслаў Мілаш. Ёсьць дыскусія ў беларускім грамадзтве адносна мовы — расейскай мовы, на якой піша Сьвятлана Алексіевіч, наконт яе стаўленьня да самой беларускай мовы. Але я спадзяюся, што ўжо цяпер, з гэтага Нобэлеўскага п’едэстала, спадарыня Сьвятлана выкажа ўжо больш узважаную пазыцыю, і пачуем ад яе выступ па-беларуску, пачуем у Нобэлеўскай лекцыі, у выступах імёны і прозьвішчы беларусаў, якія пісалі па-беларуску. Таму, скажам так, ёсьць пэўныя спадзяваньні», — заявіў Павал Севярынец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG