Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фільм «Майдан» Сяргея Лазьніцы атрымаў гран-пры на фэстывалі ў Нюрнбэргу


Сяргей Лазьніца на фэстывалі ў Канах у 2012 годзе, дзе ён прэзэнтаваў фільм "У тумане" паводле аповесьці Васіля Быкава

Сяргей Лазьніца на фэстывалі ў Канах у 2012 годзе, дзе ён прэзэнтаваў фільм "У тумане" паводле аповесьці Васіля Быкава

Дакумэнтальны фільм «Майдан» заваяваў гран-пры 9-га міжнароднага фэстывалю фільмаў аб правах чалавека ў нямецкім горадзе Нюрнберг, паведамляе афіцыйны сайт фэстывалю.

Рэжысэр карціны Сяргей Лазьніца 6 кастрычніка атрымаў галоўны прыз і ўзнагароджаньне ў 2500 эўра.

У аснову фільма ляглі кадры дакумэнтальных здымак на плошчы Незалежнасьці, які ў сьнежні 2013 — лютым 2014 быў цэнтрам масавых выступаў супраць палітыкі тагачаснага прэзыдэнта Віктара Януковіча. У стужцы таксама здымкі карэспандэнтаў Радыё Свабода.

Фільм пра падзеі ва Ўкраіне ўпершыню паказалі ў траўні 2014 на міжнародным кінафэстывалі ў Канах.

XS
SM
MD
LG