Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазьніца прэзэнтуе фільм пра Майдан на Канскім кінафэстывалі


Фільм Сяргея Лазьніцы «Майдан» пакажуць на 67-м Канскім кінафэстывалі ў рамках праграмы «Адмысловы паказ», паведаміў праграмны дырэктар Канскага фэстывалю Цьеры Фрэмо.

«Фільм Лазьніцы, зьняты ў лютым-сакавіку ў Кіеве, будзе паказаны ў праграме «Адмысловы паказ», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў чацьвер, прысьвечанай абвяшчэньню праграмы 67-га Канскага фэстывалю.

«Майдан» — дакумэнтальны фільм рэжысэра Сяргея Лазьніцы, які нарадзіўся ў Баранавічах, зьняты ў лютым-сакавіку 2014 года ў Кіеве падчас падзеяў на майдане Незалежнасьці. Лазьніца раней браў удзел у конкурсе Канскага фэстывалю зь фільмамі «Шчасьце маё » і «Ў тумане» паводле Васіля Быкава.

Раней, распавядаючы пра свой новы фільм у інтэрвію Радыё Свабода, Лазьніца заявіў:
"Я паехаў адразу ж пасля закалотаў у сьнежні, у мяне не было ніякага фінансаваньня, я проста ўзяў камэру, гукарэжысэра, мы паехалі здымаць усё, што там адбываецца. Я паехаў здымаць гэты фэномэн. Я быў там да каталіцкіх Калядаў і трапіў у рамантычны пэрыяд Майдану. Чакалі атакі, было трывожна, потым стала зразумела, што нападу ня будзе, і Майдан жыў сваім карнавальным жыцьцём".

Лазьніца быў захоплены самаарганізацыяй Майдану:
"Майдан валодае страшнай прыцягальнай сілай. Туды хочацца вяртацца, бо вы атрымліваеце там калясальную энэргію. Прычым гэтая энэргія сьветлая — вось што дзіўна. Ну а з эстэтычнага пункту гледжаньня, ніякі мастак-сюррэаліст ня зможа прыдумаць такія дэкарацыі! Гэта таксама праява калектыўнага народнага несьвядомага, якое выплюхнулася на вуліцы. Зноў-такі, я не ўяўляю сабе ў Маскве палітычны пратэст, у якім пытаньне харчаваньня пратэстоўцаў займала б такое важнае месца. На Майдане кухня — гэта цэнтар цывілізацыі. Гэта ж самаарганізацыя. Гэта зрабілі людзі. Выходзіць чалавек з мэгафонам і кажа ў натоўп: „Дзесяць чалавек на кухню падыдзіце, калі ласка, цяпер“. Яму доўга паўтараць ня трэба, тут жа знаходзяцца дзесяць чалавек, якія гатовыя працаваць. Вось гэта дзіўна!"
67-ы Канскі кінафэстываль пройдзе з 14 па 25 траўня. Яго адкрые фільм «Грэйс з Манакаў» зь Ніколь Кідман у галоўнай ролі.

А вось фільмы конкурснай часткі фэстывалю:

У КОНКУРСЕ

Фільм-адкрыцьцё
Olivier DAHANGRACE DE MONACO
***
Olivier ASSAYASSILS MARIA
Bertrand BONELLOSAINT LAURENT
Nuri Bilge CEYLAN

KIS UYKUSU

Jean-Pierre DARDENNE,
Luc DARDENNE
DEUX JOURS, UNE NUIT
Xavier DOLANMOMMY
Atom EGOYANCAPTIVES
Jean-Luc GODARDADIEU AU LANGAGE
Michel HAZANAVICIUSTHE SEARCH
Tommy Lee JONESTHE HOMESMAN
Naomi KAWASE

FUTATSUME NO MADO

Mike LEIGHMR. TURNER
Ken LOACHJIMMY’S HALL
Bennett MILLERFOXCATCHER
Alice ROHRWACHERLE MERAVIGLIE
Abderrahmane SISSAKOTIMBUKTU
Damian SZIFRON

RELATOS SALVAJES

(Wild Tales)

Andrey ZVYAGINTSEVLEVIATHAN
XS
SM
MD
LG