Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовілася ад Расеі у будаўніцтве энэргаблёкаў Хмяльніцкай АЭС


Хмяльніцкая АЭС
Хмяльніцкая АЭС

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў два законы, паводле якіх Украіна спыняе сваё супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй па будаўніцтве энэргаблёкаў Хмяльніцкай атамнай электрастанцыі, паведамляе сайт прэзыдэнта.

Трэці і чацьвёрты энэргаблёкі Хмяльніцкай АЭС будуць узводзіць «з выкарыстаньнем мадыфікаванай рэактарнай устаноўкі ВВЕР-1000 эўрапейскага пастаўшчыка».

Пагадненьне паміж урадамі Украіны і Расеі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве двух энэргаблёкаў Хмяльніцкай АЭС было падпісана ў чэрвені 2010 году і ратыфікавана ў пачатку наступнага. 16 верасьня Вярхоўная Рада Украіны разарвала гэта пагадненьне, падтрымаўшы адпаведны законапраект. Як гаварылася ў тлумачальнай запісцы да законапраекта, пагадненьне з Расеяй практычна ня дзейнічала, таму збудаваньне энэргаблёкаў у аптымальныя тэрміны (да 2019 году) магчымае толькі «пры ўмове замены пастаўшчыка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG