Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нармандзкая чацьвёрка» перамаўлялася пяць гадзін


У Парыжы завяршылася сустрэча кіраўнікоў дзяржаў «нармандзкай чацьвёркі». Паводле паведамленьняў міжнародных інфармацыйных агенцтваў, сустрэча працягвалася амаль пяць гадзін.

Кіраўнікі Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі пачалі сустрэчу каля 15:40 па менскім часе.

Саміт «чацьвёркі» пачаўся ў вузкім складзе, затым да лідэраў далучыліся члены дэлегацый.

Па выніках сустрэчы прэс-канфэрэнцыю правядуць прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG