Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёзунг «Сьмерць Амэрыцы!» для Ірана больш не актуальны


Хасан Раўхані
Хасан Раўхані

Слоган «Сьмерць Амэрыцы», які зьявіўся ў Іране ў 1979 годзе пасьля перамогі іслямскай рэвалюцыі, для Тэгерана больш не актуальны.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Ірана Хасан Раўхані ў інтэрв’ю вядучаму перадачы «60 хвілін» на тэлеканале CBS.

Паводле яго слоў, гэтую фразу варта разглядаць не як пагрозу гвалтам, а хутчэй як палітычны пратэст, адзначае The Independent. Гэта было першае інтэрв’ю прэзідэнта Раўхані заходнім журналістам пасьля падпісаньня летам так званай ядзернай зьдзелкі з ЗША.

«Нашы людзі паважаюць амэрыканскі народ. Іранскі народ не шукае вайны ні зь кім», — сказаў Раўхані.

«У той жа час палітыка ЗША ідзе насуперак інтарэсам іранскага народа», — дадаў ён. Акрамя таго, неўзабаве пасьля падпісаньня з ЗША ядзернай здзелкі, аятала Алі Хаменеі заклікаў іранцаў не расслабляцца, паколькі ЗША «падобныя да злодзеяў, якіх не пускаюць у дзьверы, але яны лезуць у вакно».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG