Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміў старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой.

Музей ВКЛ мяркуецца разьмясьціць у цэнтры Горадні — у былым будынку нацыянальнага гістарычнага архіву на плошчы Тызэнгаўза.

«Мы вывучаем грамадзкую думку. Хацелася б выкарыстоўваць будынак найбольш эфэктыўна і ў той жа час асаблівым чынам. Разам зь літоўскімі калегамі абмяркоўваем магчымасьць стварэньня ў будынку музэя ВКЛ. Гэтая ідэя вельмі добрая для Горадні, якая ў складзе ВКЛ зьяўлялася фактычна другой сталіцай. Да таго ж такога музэя пакуль у краіне няма, і стварэньне яго ў Горадні прыцягне турыстаў, станоўча паўплывае на імідж гораду», — сказаў БЕЛТА Мечыслаў Гой.

Ідэя стварэньня музэя ВКЛ нарадзілася падчас сустрэчы Мечыслава Гоя з мэрам Друскенікаў.

«Нас падзяляе ўсяго 35 км, у нас агульная гісторыя. Мы сапраўды можам зрабіць гэта сумеснымі намаганьнямі па адным з праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Ідэяй вельмі зацікавіліся абодва бакі, мы плянуем шчыльна прыступіць да яе распрацоўкі, каб падаць заяўку ў праграмы на будучы фінансавы пэрыяд», — адзначыў Мечыслаў Гой.

Музэй плянуецца разьмясьціць на другім паверсе былога будынка архіву.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG