Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына чакае прыбыцьця ў 2015 годзе мільёну ўцекачоў


Нямеччына разьлічвае да канца году прыняць у сябе да мільёну ўцекачоў з усходніх краін, заявіў віцэ-канцлер краіны Зігмар Габрыэль ў пасланьні, адрасаваным партыі сацыял-дэмакратаў.

«Усё паказвае на тое, што ў нас будзе не 800 тысяч мігрантаў, як раней прадказвала міністэрства ўнутраных спраў, а мільён», — упэўнены віцэ-канцлер.

Цяперашняя сытуацыя — выразны сыгнал краінам Эўразьвязу аб тым, што «нават калі Нямеччына гатова аказваць дапамогу больш астатніх, мы ня можам самі прыняць усіх уцекачоў», — гаворыцца ў лісьце.

На цяперашні момант Нямеччына прыняла ў сябе больш бежанцаў, чым любая іншая краіна ЭЗ.

У панядзелак Нямеччына разам з Аўстрыяй і Чэхіяй абвясьціла аб узмацненьні захадаў кантролю на межах. Сьледам за імі аб падобных захадах абвясьціла Славаччына. Таксама ў панядзелак пра гатовасьць закрыць межы абвясьціла Польшча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG