Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына пацьвердзіла, што прыме 800 тысяч уцекачоў


-- A migrant girl holds a poster of German Chancellor Angela Merkel as migrants walk in Budapest downtown after leaving the transit zone of the main train station, September 4, 2015
-- A migrant girl holds a poster of German Chancellor Angela Merkel as migrants walk in Budapest downtown after leaving the transit zone of the main train station, September 4, 2015

Небывалы лік мігрантаў «заселіць і зьменіць» Нямеччыну ў наступныя некалькі гадоў, заявіла ў панядзелак журналістам нямецкая канцлерка Ангела Мэркель, заклікаўшы ўсе дзяржавы ЭЗ прымаць у сябе ўцекачоў.

Па словах Мэркель, Нямеччына гатовая аказаць дапамогу перасяленцам, паскорыўшы працэдуру прадстаўленьня ім прытулку, рэалізацыю праектаў па будаўніцтву жыльля. Пры гэтым канцлер падкрэсьліла, што яе краіне не пад сілу справіцца ў адзіночку з усімі выклікамі. Нам удасца вырашыць праблему, толькі абапіраючыся на эўрапейскую салідарнасьць, дадала Мэркель.

Толькі ў апошнія выходныя каля 20 тысяч мігрантаў прыбылі ў Нямеччыну. Кіруючая кааліцыя Мэркель пагадзілася выдаткаваць на дапамогу ўцекачам каля шасьці мільярдаў эўра.

Вось што заявіў міністар эканомікі Нямеччыны Зігмар Габрыэль на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне:

«У гэтым годзе Нямеччына зможа прыняць 800 тысяч уцекачоў і інтэграваць іх. Аднак усім павінна быць ясна, што гэта ня можа паўтарацца кожны год у доўгатэрміновай пэрспэктыве. Нам трэба зьмяніць эўрапейскую палітыку па пытаньні ўцекачоў. Нямеччына, Аўстрыя і Швэцыя ня могуць заставацца адзінымі краінамі, якія прымаюць большую частку ўцекачоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG