Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Шэнгенскай зоны ўводзяць кантроль на ўнутраных межах


Натоўп мігрантаў пасьля перасячэньня мяжы з Вэнгрыі ў Аўстрыю ў Нікельсдорф, 10 верасьня 2015 году

Натоўп мігрантаў пасьля перасячэньня мяжы з Вэнгрыі ў Аўстрыю ў Нікельсдорф, 10 верасьня 2015 году

Нямеччына, Аўстрыя і Чэхія абвясьцілі пра ўзмацненьне памежнага кантролю з-за бесьперапыннага прытоку ўцекачоў.

Чэскія ўлады асьцерагаюцца, што пасьля часовага спыненьня чыгуначных зносінаў паміж Аўстрыяй і ФРГ мігранты накіруюцца ў Нямеччыну праз Чэхію.

Міністар унутраных спраў Чэхіі Мілан Хованец абвясьціў пра ўвядзеньне памежнага кантролю на мяжы з Аўстрыяй і сказаў, што, магчыма, спатрэбяцца далейшыя захады ў залежнасьці ад разьвіцьця міграцыйнага крызісу.

Раней пра падобныя захады абвясьціў міністар унутраных спраў ФРГ, заявіўшы, што ў адваротным выпадку краіна проста ня справіцца з прытокам мігрантаў, паведамляе ВВС.

Гэтыя захады супярэчаць прынцыпам Шэнгенскага пагадненьня, якое прадугледжвае свабоднае перамяшчэньне паміж краінамі, якія яго падпісалі. Аднак краіны Шэнгенскай зоны валодаюць правам на час уводзіць кантроль на ўнутраных межах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG