Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча падгрупы па бясьпецы кантактнай групы па Ўкраіне пройдзе ў чацьвер


Міністэрства замежных спраў Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі

Паседжаньне падгрупы па бясьпецы ў рамках кантактнай групы па Ўкраіне адбудзецца ў Менску 3 верасьня ў закрытым для прэсы рэжыме, паведаміў у сераду прадстаўнік МЗС Беларусі.

У аўторак у Менску ў такім жа закрытым рэжыме прайшло паседжаньне падгрупы па палітычных пытаньнях. Журналістам не ўдалося нават высьветліць месца, дзе праходзіла сустрэча.

Мяркуецца, што падгрупа па бясьпецы на сустрэчы ў чацьвер працягне абмеркаваньне праекту дакумэнту пра адвод узбраеньняў калібрам менш як 100 мілімэтраў.

XS
SM
MD
LG