Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пахаваньні Алеся Чаркашына прадстаўнікоў Украіны ня будзе – Белсат


Алесь Чаркашын
Алесь Чаркашын

Украінская амбасада ў Беларусі ня ведае, калі і дзе адбудзецца пахаваньне Алеся Чаркашына, беларуса, які памёр ад раны, атрыманай у баі супраць сэпаратыстаў на Данбасе.

«Разумееце, мы не дваровая нейкая арганізацыя, мы – дзяржаўнае прадстаўніцтва, і нам патрэбнае запрашэньне. Пакуль ні ад сям’і загінулага, ні ад украінскай супольнасьці ў Берасьці ніякіх зваротаў не было», – паведаміла Белсату прэс-аташэ ўкраінскай амбасады ў Менску.

Генэральны консул Украіны ў Берасьці Алег Мысык таксама адзначыў Белсату, што ня ведае, калі будзе пахаваньне Чаркашына.

«Калі ж будзе пахаваньне заўтра [3 верасьня – РС], то мы, на жаль, ня зможам удзельнічаць. Ва ўкраінскім консульстве ў Берасьці толькі два дыпляматы, а заўтра мае адбыцца ўрачысты прыём, на які запрошана каля 100 чалавек, з нагоды Дня незалежнасьці Ўкраіны. Мы мусім быць на гэтым прыёме», – сказаў консул.

Пахаваньне Алеся Чаркашына мае адбыцца ў Берасьці 3 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG