Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусбанк: Аб’ёмы продажаў валюты ў нашых аддзяленьнях узрасьлі прыкладна ў 5 разоў


Беларусбанк
Беларусбанк

У апошнія дні з-за імклівага росту курсу валют у абменьніках зноў зьявіліся чэргі. Аднак, па словах банкіраў, менш здаваць валюту таксама ня сталі.

«Калі павысіўся попыт, аб’ёмы продажаў валюты ў нашых аддзяленьнях узрасьлі прыкладна ў 5 разоў, таму я не магу сказаць, што ў нас учора ва ўсіх падразьдзяленьнях на працягу ўсяго працоўнага дня была наяўная валюта, — распавёў на круглым стале ў інфармацыйным агенцтве БЕЛТА намесьнік старшыні праўленьня Беларусбанку Генадзь Гаспадарык. — Былі збоі, бо ёсьць тэхнічныя пытаньні забесьпячэньня і падмацаваньня абменных пунктаў: трэба даставіць гатоўку, пералічыць. Сёньня мы вырашаем пытаньні па падмацаваньні абменных пунктаў валютай».

Намесьнік старшыні праўленьня Прыёрбанку Сяргей Шышоў таксама пацьвердзіў, што аб’ём продажаў валюты сапраўды павялічыўся: «Калі мы параўнаем ліпень і жнівень, то ў ліпені гэта было 38 мільёнаў даляраў, а ў жніўні — ужо 50 мільёнаў».

Пры гэтым банкіры адзначаюць, што менш здаваць валюту таксама ня сталі. Сярэдняя сума куплі невялікая: 80–100 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG