Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДЭУ: У Беларусі набірае папулярнасьць адзеньне ў нацыянальным стылі


Сацыялягічнае дасьледаваньне на гэтую тэму правяла катэдра эканамічнай сацыялёгіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Паводле вынікаў апытаньня, адзеньне і аксэсуары, зробленыя рукамі майстроў, імкліва набіраюць папулярнасьць у Беларусі і набываць статус дызайнэрскіх. І калі раней ручная вышыўка асацыявалася найперш з мінулым з бабулінага куфара, то зараз майстэрскі арнамэнт ўсё часьцей можна ўбачыць у элемэнтах адзеньня сучаснай моладзі і дзелавых людзей.

Паводле дасьледаваньня, hand made часьцей за ўсё асацыюецца з падарункамі, ручным вырабам аксэсуараў і адзеньня. Большасьць з тых, хто набывае такія тавары, адзначаюць, што гэта прадукцыя не масавай вытворчасьці. Яна арыгінальная і дазваляе вылучыцца, у ёй ёсьць душэўнасьць выкананьня, арыгінальная дызайнэрская ідэя.

Якасьць тавараў hand made не ацэньваецца рэспандэнтамі адназначна як добрая ці дрэнная, але ўсё апытаныя сышліся ў меркаваньні, што такія тавары прыцягваюць сваёй унікальнасьцю і высокай сымбалічнай значнасьцю.

69,3% рэспандэнтаў адзначылі, што галоўнай прычынай набыцьця адзеньня з нацыянальнай сымболікай зьяўляецца «патрыятычны» стыль прадукцыі.

Унікальнасьць дызайнэрскай прапановы адзначылі 49,5% рэспандэнтаў, адпаведнасьць прадукцыі з нацыянальнай сымболікай модным запытам прасунутай беларускай моладзі — 31%, а 29,4% рэспандэнтаў лічаць, што такія тавары дазваляюць вылучацца ў грамадзтве.

Для дзяўчат больш значна, чым для мужчын, прысутнасьць у вопратцы не толькі нацыянальнай беларускай сымболікі, але і элемэнтаў ручной працы.

Рэспандэнты адзначылі, што прадукцыя hand made шырока прадстаўлена ў Менску ў этнакрамах, на спэцвыставах і кірмашах. Аднак усе ўдзельнікі апытаньня назвалі сацсеткі самым папулярным і дзейсным каналам распаўсюду, які мае шэраг пераваг. Што да коштаў на тавары hand made, то 52,9% рэспандэнтаў лічаць іх прымальнымі.

Паводле апытаньня, вопратку з элемэнтамі нацыянальнай беларускай сымболікі носяць людзі, якія падтрымліваюць нацыянальныя традыцыі (49,7% рэспандэнтаў), якія намагаюцца зьвярнуць на сябе ўвагу (21,7%), якія цікавяцца моднымі тэндэнцыямі (20,6% рэспандэнтаў), паведамляе БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG