Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Хадзіджай Ісмаілавай: пазоўнік адклікае абвінавачаньні


Ля будынку суду.
Ля будынку суду.

У працэсе над журналісткай Радыё Свабода Хадзіджай Ісмаілавай галоўны пазоўнік адклікаў свае абвінавачаньні.

Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах працягвае разгляд справы Хадзіджы Ісмаілавай, журналісткі азэрбайджанскай службы Радыё Свабода, якую ўлады арыштавалі 5 сьнежня 2014 году, абвінаваціўшы яе ў давядзеньні калегі-журналіста да спробы самагубства.

Паводле абвінавачаньня, Хадзіджа Ісмаілава аказвала «ціск» на свайго калегу, Турала Мустафаева, што мелася паслужыць прычынай для ягонай спробы самагубства.

Выступаючы сёньня перад судом, Мустафаеў заявіў, што ён ня лічыць сябе пацярпелым. Ён сказаў, што не падвяргаўся ніякаму матэрыяльнаму і фізычнаму ціску з боку Хадзіджы Ісмаілавай. У сваіх паказаньнях Мустафаеў заявіў, што хацеў зьдзейсьніць самагубства з-за расстаньня з нарачонай. «Хадзіджа Ісмаілава ня мае ніякага дачыненьня да гэтага суіцыду» — перадаў словы Мустафаева адвакат абвінавачанай.

Працэс Хадзіджы Ісмаілавай адбываецца ў паўзакрытым рэжыме. Журналісты не дапускаюцца на пасяджэньне суду. У залю дапушчаны толькі маці абвінавачанай ды прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Нідэрляндаў, Нямеччыны і Францыі, а таксама прадстаўнік ЭЗ.

У лютым пракуратура вылучыла новыя абвінавачаньні Хадзіджы Ісмаілавай па трох артыкулах — прысваеньне маёмасьці ў буйным памеры; незаконнае прадпрымальніцтва з атрыманьнем буйнога даходу і ўхіленьне ад выплаты падаткаў; злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы.

Хадзіджа Ісмаілава адмаўляе абвінавачаньні і лічыць, што яе перасьледуюць за журналісцкія расьсьледаваньні фактаў карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG