Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія прэс-клюбу ЗША — зьняволенай журналістцы Радыё Свабода


Хадзіджа Ісмаілава

Хадзіджа Ісмаілава

Хадзіджа Ісмаілава, супрацоўніца азэрбайджанскай службы Радыё Свабода, правяла ў сьледчым ізалятары ў Баку 234 дні паводле абвінавачваньняў, якія многія назіральнікі лічаць палітычна матываваным з-за яе расьсьледаваньняў карупцыі на высокім узроўні з удзелам прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева.

На першым слуханьні па справе Ісмаілавай 24 ліпеня судзьдзя адхіліў хадайніцтвы зьняць абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і растраце і і зьмяніць Ісмаілавай меру стрыманьня з ўтрыманьня пад вартай на хатні арышт. Журналістцы пагражае магчымы турэмны тэрмін пазбаўленьня волі на 19 гадоў.

«Хадзіджа знаходзіцца ў турме з-за яе журналістыкі», — заявіў галоўны рэдактар Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Нэнад Пэіч, які прыняў ўзнагароду ад імя Ісмаілавай у Вашынгтоне.

«Гэтая ўзнагарода зьяўляецца прызнаньнем яе мужнасьці, але гэта таксама выклік для ўсіх нас тут сёньня, каб асудзіць яе турэмнае зьняволеньне і запатрабаваць яе вызваленьня» — падкрэсьліў ён.

Іншыя журналісты, якія знаходзяцца ў зьняволеньні i атрымалi прэміі Нацыянальнага прэс-клюб ЗША разам зь Ісмаілавай — рэпартэры Осьцін Тайс і Джэйсан Рэзаян, затрыманыя ў Сірыі і ў Іраку.

«Мы не спынім барацьбу за гэтых журналістаў, пакуль яны не будуць вызваленыя і не адновяць сваю дзейнасьць» — сказаў Джон Х’юз, прэзыдэнт Нацыянальнага прэс-клюбу ЗША.

XS
SM
MD
LG