Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя вырашыць лёс «Містраляў» для Расеі ў найбліжэйшы час


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў пра рашэньне на працягу «бліжэйшых тыдняў» пытаньня аб перадачы Расеі двух дэсантных караблёў тыпу «Містраль».

«У нас ёсьць кантрактныя абавязацельствы... Мы ў стадыі дыскусіі, якая патрабуе рашэньня, якое я маю прыняць у бліжэйшыя тыдні», — сказаў Алянд напярэдадні вечарам.


Два дэсантных караблі тыпу «Містраль» паводле француска-расейскага пагадненьня на 1 мільярд 200 мільёнаў эўра павінны былі паступіць Расею ў 2014-м і 2015-м гадах. Але ў мінулым годзе пагадненьне аб пастаўках было прыпыненае з-за прымяненьня краінамі Захаду санкцый у дачыненьні да Расеі з-за анэксіі ёю Крыму і падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Францыя нават прапаноўвала разарваць пагадненьне, на што ў Крамлі заявілі, што будуць патрабаваць кампэнсацыі за датэрміновае скасаваньне ў памеры фактычна роўнай кошту гэтых караблёў.


Верталётаносцы тыпу «Містраль» францускай вытворчасці прызначаныя для перавозкі войскаў, высадкі дэсанту і кіраваньня караблямі. Яны могуць транспартаваць больш чатырох дзясяткаў верталётаў рознай клясы і каля тысячы чалавек з бронетэхнікай і катэрамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG