Прэзыдэнт Франсуа Алянд заявіў, што Францыя верне плацяжы, зробленыя Расеяй за два верталётаносцы «Містраль», калі яны ня будуць пастаўленыя расейскаму боку з-за ўдзелу Масквы ў канфлікце з Украінай.
Пра гэта Аланд сказаў у Парыжы пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Ён таксама паведаміў, што будзе абмяркоўваць гэтую сытуацыю з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, калі сустрэнецца зь ім у Армэніі 24 красавіка.
Францыя адклала пастаўку першага карабля ў Расею восеньню летась у адказ на незаконнае далучэньне Масквою Крымскага паўвостраву і падтрымку Крамлём прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.
Пуцін на мінулым тыдні заявіў, што Масква чакае кампэнсацыі, калі Францыя ў канчатковым выніку не паставіць караблі, кожны зь якіх можа несьці 16 верталётаў, чатыры судны па высадцы дэсанту, 13 танкаў і больш за 400 вайскоўцаў.