Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марын Лё Пэн: ЗША ціснуць на Францыю, каб увесьці санкцыі супраць Расеі


Марын Лё Пэн у Маскве
Марын Лё Пэн у Маскве

Лідэрка ультраправай францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн зьвінаваціла ЗША ў ціску на Францыю, каб тая ўвяла санкцыі супраць Расеі. У выніку Расея адмовілася набыць пабудаваныя ў Францыі верталётаносцы «Містраль».

Пасьля сустрэчы са старшынём расейскай Дзярждумы Расеі Сяргеем Нарышкіным Лё Пэн заявіла, што Францыя «вельмі ўспрымальная да ўплыву Злучаных Штатаў».

«ЗША адыгралі важную ролю ў прыняцьці Эўразьвязам санкцый супраць Расеі», — заявіла лідэрка партыі «Нацыянальны фронт».

Ціск ЗША на Францыю прывёў да адмены Расеяй кантракту на паўтара мільярда даляраў на пастаўкі дэсантных караблёў «Містраль» і да адмовы францускіх лідэраў ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях з нагоды Дня Перамогі ў Маскве 9 траўня, нагадала Марын Лё Пэн.

«Рашэньні, якія былі прынятыя ў дачыненьні да „Містраляў“, незразумелыя паводзіны ў дачыненьні да адмовы прыняць удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах — думаю, можна лічыць сапраўдным падначаленьнем пазыцыі ЗША», — сказала Лё Пэн.

Лё Пэн выказала надзею на тое, што «Францыя зноў будзе мець свабоду выказваньня меркаваньняў і дэмакратычныя свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG