Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына не выключае зьмякчэньня ўмоваў выплаты Грэцыяй даўгоў


Выступае Ангела Мэркель
Выступае Ангела Мэркель

У інтэрвію нямецкай радыёстанцыі ARD, якое канцлерка дала ў нядзелю, яна адзначыла, што ў выпадку пасьпяховага правядзеньня першага абмеркаваньня новага пакета фінансавай дапамогі Атэнам — можна ставіць пытаньне аб павелічэньні тэрмінаў выплатаў і зьніжэньні адсотку па крэдытах.

Банкі Грэцыі абяцаюць, што адкрыюцца ў панядзелак —​ пасьля трохтыднёвых вакацый, абвешчаных з-за крызісу ліквіднасьці.

Чакаюцца вялікія чэргі, па-ранейшаму будзе абмежаваная выдача наяўных грошай — можна браць толькі 420 эўра ў тыдзень.

17 ліпеня лідэры дзяржаваў эўразоны заключылі папярэдняе пагадненьне аб трохгадовым пляне крэдытаваньня Грэцыі на суму ў 86 мільярдаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG