Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Грэцыі адправіў у адстаўку міністраў-апанэнтаў


Алексіс Цыпрас
Алексіс Цыпрас

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас адправіў у адстаўку міністраў, якія выступілі супраць захадаў жорсткай эканоміі, прыняцьця якіх патрабуюць міжнародныя крэдыторы ў абмен на пачатак перамоваў аб разблякаваньні фінансавай дапамогі Атэнам.

Частка дэпутатаў ад леварадыкальнай партыі Цыпраса «СІРЫЗА» прагаласавалі супраць законаў аб рэформах у чацьвер і вымусілі кіраўніка ўраду абапірацца ў парлямэнце на падтрымку апазыцыі ў гэтым пытаньні.

Раней у пятніцу парлямэнт Нямеччыны ўхваліў аднаўленьне перамоваў з Грэцыяй па трэцім пакеце фінансавай дапамогі.

У той самы дзень стала вядома, што лідэры дзяржаваў эўразоны заключылі папярэдняе пагадненьне аб трохгадовым пляне крэдытаваньня Грэцыі на суму 86 мільярдаў эўра.

Грэцыя атрымае таксама брыдж-крэдыт 7 мільярдаў эўра, каб утрымаць эканоміку на плыву ў пэрыяд ўзгадненьня новага пакету дапамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG