Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі зноў «амаль гатовыя прапановы»


Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зьвярнуўся да Эўрапейскага парлямэнту з заявай, што канкрэтныя прапановы па выхадзе зь фінансавага крызісу будуць прадстаўлены да заканчэньня тэрміну, пазначанага крэдыторамі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Краіны эўразоны далі Грэцыі тэрмін да чацьвярга для таго, каб выйсьці з новымі прапановамі, неабходнымі для пагадненьня з крэдыторамі. Наступны саміт ЭЗ пройдзе ў нядзелю.

Гэтыя рашэньні прынятыя пасьля надзвычайнай сустрэчы лідэраў эўразоны ў Брусэлі.

«Я ўпэўнены, што ў бліжэйшыя два-тры дні мы зможам выканаць нашы абавязаньні ў інтарэсах Грэцыі і ўсёй эўразоны», — сказаў Цыпрас, выступаючы ў Страсбуры на сэсіі Эўрапарлямэнту.


«Нашы прапановы па фінансавым забесьпячэньні нашых абавязаньняў і рэструктурызацыі доўгу краіны не закрануць інтарэсы эўрапейскіх падаткаплатнікаў», — падкрэсьліў Цыпрас.


Грэцкі прэм’ер заклікаў усе краіны Эўразьвязу працаваць разам, каб пазьбегнуць «падзелу Эўропы».

Прэзыдэнт Эўразьвязу Дональд Туск, які выступіў перад грэцкім прэм’ерам, папярэдзіў, што калі пагадненьне аб выплаце доўгу Грэцыяй ня будзе дасягнута, гэта можа прывесьці да банкруцтва Грэцыі і шэрагу геапалітычных праблем у Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG