Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансавая геамэтрыя Эўклідзіса Цакалотаса: Грэцыя прапануе крэдыторам часовае пагадненьне на ліпень


Эўклідзіс Цакалотас
Эўклідзіс Цакалотас

Атэны ў сераду могуць прапанаваць крэдыторам заключыць пераходнае пагадненьне да канца ліпеня.

Новы міністар фінансаў Грэцыі Эўклідзіс Цакалотас заявіў, што эўразона дае яго краіне новы шанец.

Дакумэнт будзе прадстаўлены ў сераду, у ім будуць улічаныя вынікі мінулага рэфэрэндуму, а таксама прапановы міжнародных крэдытораў. Пакуль будуць дзейнічаць часовыя дамоўленасьці, Атэны разьлічваюць выпрацаваць доўгатэрміновае пагадненьне.

Канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файман ня выключыў верагоднасьці прадастаўленьня Грэцыі часовай фінансавай дапамогі, паведамляе агенцтва dpa. У сваю чаргу, кіраўнік Мінфіну Ірляндыі Майкал Нунан сказаў, што міністры фінансаў эўразоны дапускаюць рэарганізацыю грэцкіх даўгоў. Аб прагрэсе ў перамовах зь міжнароднымі крэдыторамі ў аўторак заявіў і новы міністар фінансаў Грэцыі Эўклідзіс Цакалотас. Паводле яго словаў, краіны эўразоны дэманструюць палітычную волю, каб «даць Грэцыі новы шанец».

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на высокапастаўленыя эўрапейскія крыніцы, наступны экстраны саміт лідэраў краін эўразоны можа адбыцца ўжо 12 ліпеня. На сустрэчы могуць ўхваліць плян дапамогі Грэцыі, але толькі ў тым выпадку, калі крэдытораў задаволяць новыя прапановы Атэнаў.

Паводле «Нямецкай хвалі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG