Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркэль: На рашэньне па Грэцыі засталося некалькі дзён


Канцлер Нямеччыны папярэдзіла, што ў рашэньні грэцкай праблемы адлік ідзе не на тыдні, а на дні. Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд заявіў, што рашэньне павінна быць прынятае да канца тыдня.

Ангела Мэркэль заявіла, што грэцкае пытаньне павінна быць вырашанае як мага хутчэй. Пра гэта яна сказала сёньня напярэдадні экстранага саміту краінаў эўразоны ў Брусэлі.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе не пра тыдні, а пра некалькіх дзён. Яна таксама падкрэсьліла неабходнасьць правядзеньня Грэцыяй рэформаў, сказаўшы, што бяз гэтага няма падставаў для перамоваў аб новым пакеце дапамогі.

У сваю чаргу прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што галоўная мэта — пакінуць Грэцыю ў эўразоне. Паводле яго, для гэтага Атэны павінны выступіць зь пераканаўчымі прапановамі. Ён дадаў, што рашэньне па Грэцыі неабходна прыняць да канца гэтага тыдня.

Між тым, як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцу ў грэцкім урадзе, Атэны пакінулі ў моцы свае прапановы, якія яны зрабілі крэдыторам 30 чэрвеня, унёсшы ў іх некаторыя папраўкі. Гэтыя прапановы абмяркоўваюцца падчас сёньняшняга саміту эўразоны. Чакаецца, што перамовы працягнуцца і заўтра.

Паводле «Нямецкай хвалі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG