Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Мэркэль зьмяніла тон, наступны саміт ЭЗ па Грэцыі ў нядзелю


Ангела Мэркель

Ангела Мэркель

Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы паведаміў журналістам, што лідэры ЭЗ правядуць саміт яшчэ ў нядзелю, каб зацьвердзіць плян дапамогі Грэцыі, калі крэдыторы будуць задаволеныя прапановамі Атэнаў.

«Мяч на баку Грэцыі» — сказаў Рэнцы.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая па прыбыцьці ў Брусэль заявіла, што няма ніякіх падставаў для перамоваў з Атэнамі, падчас саміту зьмяніла тон і актыўна ўдзельнічае ў намаганьнях па пошуку рашэньня, паведамілі крыніцы Reuters.

Паводле экспэртаў, калі Грэцыя не атрымае міжнародную дапамогу, грэцкія банкі маюць грошай толькі на два дні працы.

XS
SM
MD
LG