Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У менскім рэстаране «Журавінка», рэстаране хуткага абслугоўваньня Food Republic і кавярні River Cafe Міністэрства гандлю выявіла шэраг парушэньняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў. У зьвязку з гэтым ад 8 ліпеня праца гэтых аб’ектаў прыпыненая.

Пра гэта паведамляецца на сайце mintorg.gov.by.

Кантралёры ў гэтых рэстаранах і кафэ зьявіліся нечакана. У выніку амаль на 14 млн рублёў зьнята з рэалізацыі прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, устаноўлены факты невыкананьня асартымэнту, тэмпэратурных рэжымаў захоўваньня прадукцыі. Таксама выяўлены парушэньні кантролю якасьці і бясьпекі вырабленай прадукцыі, рэалізацыі алькагольных напояў без акцызных марак і г. д.

Як паведамляе Міністэрства гандлю, таксама выяўлены выпадкі падману пакупнікоў. У гатовых стравах выявілі недаважку да 40% ад намінальнай масы.

Комплекс быў адкрыты крыху больш за год таму і каштаваў інвэстарам каля 5 млн эўра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG