Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў сярод пацярпелых падчас паводкі ў Тбілісі няма, — МЗС


Падчас паводкі ў Грузіі
Падчас паводкі ў Грузіі

Начальнік упраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дзьмітры Мірончык паведаміў Свабодзе:

«Такіх зьвестак на дадзены момант у мяне няма. Але сьпіс пацярпелых даволі кароткі, і калі б там былі замежныя грамадзяне, пра гэта ўжо б паведамілі і грузінскія крыніцы, і міжнародныя агенцтвы.

На дадзены момант дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Тбілісі няма, і мы працуем не наўпрост, а з дапамогай іншых структураў, калег зь іншых прадстаўніцтваў, і ў асноўным па тэлефоне».

Паводле апошніх зьвестак, колькасьць ахвяраў паводкі ў Тбілісі ў ноч на нядзелю склала 12 чалавек, пашкоджаньні атрымалі каля 50 чалавек, зьніклымі бязь вестак лічацца 24 чалавекі. У выніку бедзтва пашкоджаныя дарогі і аб’екты інфраструктуры, дзясяткі сем’яў засталіся без прытулку і сродкаў да існаваньня. 15 чэрвеня абвешчаны ў Грузіі Днём жалобы ў сувязі з гібельлю людзей падчас стыхійнага бедзтва ў Тбілісі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG