Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі паводкі ў Тбілісі - ФОТА


Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяраў паводкі ў Тбілісі ў ноч на нядзелю сталіцы склала 12 чалавек, пашкоджаньні атрымалі каля 50 чалавек, зьніклымі бязь вестак лічацца 24 чалавекі. У выніку бедзтва пашкоджаныя дарогі і аб’екты інфраструктуры, дзясяткі сем’яў засталіся без прытулку і сродкаў да існаваньня.

Рака Верэ, якая працякае паўз цэнтар гораду, выйшла зь берагоў падчас залевы, затапіўшы вузлавыя аўтадарогі, пасьля чаго транспартны рух у цэнтры грузінскай сталіцы аказаўся цалкам паралізаваны.

Паводле дадзеных Тбіліскай мэрыі, каля 40 сем’яў засталіся без прытулку.

Вада затапіла тбіліскі заапарк. Сотні жывёлаў загінулі. Аднак, як сьцьвярджае адміністрацыя заапарку, некалькі львоў, тыграў, ваўкоў і кракадзілаў выплылі ў цэнтар гораду і разбрыліся па вуліцах, наводзячы жах на гараджанаў.

Улады ўвялі ў сталіцу часткі спэцыяльнага прызначэньня Мінабароны і вайсковую тэхніку. Спэцназаўцы сталі адстрэльваць драпежнікаў на вуліцах.

Прэм’ер-міністар Іраклій Гарыбашвілі папрасіў тбілісцаў не выходзіць на вуліцу і не выпускаць дзяцей.

Паводле папярэдніх дадзеных, шкода ад стыхійнага бедзтва можа скласьці каля 50 мільёнаў даляраў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ ТУТ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG