Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі — жалоба па ахвярах паводкі


Падчас паводкі ў Грузіі

Падчас паводкі ў Грузіі

У сувязі з выкліканай паводкай трагедыяй у Тбілісі ў панядзелак ва ўсіх цэрквах і манастырах па ўсёй Грузіі загучаць званы.

Распараджэньнем ўраду Грузіі, у сувязі з працамі па ліквідацыі наступстваў паводкі і з мэтай скарачэньня транспартных плыняў, 15 чэрвеня ў Тбілісі абвешчаны непрацоўным днём.

Гэтае рашэньне будзе дзейнічаць толькі ў Тбілісі і ня тычыцца тых дзяржаўных структур, якія ўключаныя ў захады па ліквідацыі наступстваў стыхіі.

15 чэрвеня таксама будзе працоўным днём для надзвычайнага штабу, МУС, Мінфіна, мэрыі Тбілісі, Нацыянальнага банка і камэрцыйных банкаў Грузіі, — гаворыцца ў распараджэнні ўраду.

У сувязі з выкліканай паводкай трагедыяй у Тбілісі ў панядзелак ва ўсіх цэрквах і манастырах па ўсёй Грузіі загучаць званы. Як сказана ў распаўсюджанай у нядзелю ўвечары заяве патрыярхіі Грузіі, званы будуць званіць у 12:00 гадзінаў 15 чэрвеня.

Паводле інфармацыі патрыярхіі, у храмах адбудзецца трызна па загінулых.

Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяраў паводкі ў Тбілісі ў ноч на нядзелю сталіцы склала 12 чалавек, пашкоджаньні атрымалі каля 50 чалавек, зьніклымі бязь вестак лічацца 24 чалавекі. У выніку бедзтва пашкоджаныя дарогі і аб’екты інфраструктуры, дзясяткі сем’яў засталіся без прытулку і сродкаў да існаваньня. 15 чэрвеня абвешчаны ў Грузіі Днём жалобы ў сувязі з гібельлю людзей падчас стыхійнага бедзтва ў Тбілісі.

XS
SM
MD
LG