Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль пра дату выбараў: Магчыма, зьвязана зь дзеяньнямі Расеі ва Ўкраіне


Палітоляг Аляксей Кароль у інтэрвію Свабодзе выказаў думку, што перанос выбараў можа быць зьвязаны як з унутрыэканамічнымі, так і зьнешнепалітычнымі фактарамі.

"Я думаю, што тут перш за ўсё эканамічны складнік, і пакуль не абвалілася, трэба хутчэй правесьці, замацавацца на тых жа пазыцыях і быць пераабраным. Ну, лёгіка тут вядомая. Яшчэ адным матывам можа быць зьнешнепалітычны чыньнік, зьвязаны з апошнімі кантактамі Лукашэнкі з Пуціным і з паездкай Макея ў Маскву — магчыма, там гэта нейкім чынам абгаворвалася і ўзгаднялася. Магчыма гэта будзе нейкім чынам зьвязана зь дзеяньнямі Расеі ва Ўкраіне. Але гэта пакуль развага на грунце вельмі ўскосных фактаў — дакладных публічных фактаў па тых жа перамовах у Маскве мы ня маем", — мяркуе Кароль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG