Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Улады задаволеныя станам апазыцыі перад выбарамі


Ініцыятар руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў заявіў Свабодзе, што сярод прычын, якія стаяць за ідэяй пераносу выбараў на больш раньнюю дату, — разьяднаны стан апазыцыі і эканоміка, якая будзе пагаршацца з кожным месяцам.

«Перанос выбараў на ранейшы тэрмін быў запраграмаваны. Я неаднойчы казаў пра гэта на сустрэчах апазыцыйнай кааліцыі і настойваў праз гэта на прыняцьці як найхутчэйшых рашэньняў. Прапанова пераносу зьвязаная ня столькі з палітыкай, колькі з эканомікай. Цяпер стан эканомікі кепскі з тэндэнцыяй да зусім кепскага. І чым глыбей у восень, тым глыбейшы будзе крызіс і тым больш будзе ўзмацняцца незадаволенасьць людзей, з магчымымі акцыямі пратэсту. Таму вось і вырашылі правесьці выбары яшчэ на летнім тлушчыку электарату. Гэта першая прычына. А другая — гэта стан апазыцыі.

Сёньня ўлады цалкам задаволеныя пастраеньнем апазыцыі перад выбарамі, гэтымі некалькімі калёнамі, якія вырашылі ісьці і асобна перамагаць. А ўсе сур’ёзныя дзеяньні пачнуцца ў нашай краіне пасьля выбараў. Вось да пасьлявыбарнай барацьбы за будучыню Беларусі нам і трэба рыхтавацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG