Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя заклікала Расею не перашкаджаць перамовам кантактнай групы па Ўкраіне


Сытуацыя ў зоне канфлікту на Ўсходзе Ўкраіны
Сытуацыя ў зоне канфлікту на Ўсходзе Ўкраіны

Францыя заклікала Расею не перашкаджаць мірным перамовам трохбаковай кантактнай групы і яе чатырох працоўных падгрупаў па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.

Францыя заклікала Расею не перашкаджаць мірным перамовам трохбаковай кантактнай групы і яе чатырох працоўных падгрупаў па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.

Пра гэта пасол Францыі пры ААН Франсуа Дэлятр сказаў на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН.

Дыплямат адзначыў, што ў лютым на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН была прынятая рэзалюцыя № 2202 з заклікам да ўсіх бакоў канфлікту на ўсходзе Ўкраіны цалкам правесьці ў жыцьцё пакет захадаў Менскіх дамоўленасьцяў ад 12 лютага.

«У сувязі з гэтым мы шкадуем з-за крокаў расейскага боку, які 2 чэрвеня пакінуў залю перамоваў і спрабуе прымусіць успрымаць сэпаратыстаў як „законных“ партнэраў», — сказаў Дэлятр. Ён дадаў, што дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе ўсе бакі павінны прытрымлівацца рэзалюцыі № 2202, перадае УНІАН.

Пасол дадаў, што Расея нясе адказнасьць за свае дзеяньні:

«Можна адзначыць, што ў небясьпецы апынулася дзейнасьць трохбаковай кантактнай групы. Мы цяпер бачым, што ёсьць жаданьне цалкам нівэляваць працу трохбаковай кантактнай групы, нягледзячы на тое, што яе дзейнасьць была падтрыманая ў рэзалюцыі № 2202».

Паводле францускага дыплямата, працэс рэалізацыі менскіх пагадненьняў — адзіны шлях, каб не дапусьціць узмацненьня новага гвалту на Данбасе.

«Мы заклікаем Расею не перашкаджаць працэсу перамоваў, выканаць свае абавязаньні, а таксама паўплываць на сэпаратыстаў», — адзначыў дыплямат.

Паводле Франсуа Дэлятра, важна настойваць на тым, каб Украіна таксама прытрымлівалася выкананьня менскіх пагадненьняў, у прыватнасьці ў пытаньні дэцэнтралізацыі.

2 чэрвеня пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне ў Менску сарвалася. Крыніца, блізкая да ўкраінскай часткі кантактнай групы, абвінаваціла расейскі бок у зрыве пасяджэньня. «Прадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў пакінуў залю пасяджэньняў. Такім чынам, Расея фактычна сарвала пасяджэньне групы і паставіла пад рэвізію менскія дамоўленасьці», — цытуе крыніцу Інтэрфакс-Украіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG