Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Канфлікт на Данбасе забраў жыцьці 6,4 тысячы чалавек


Пахаваньне салдата ў Львове

Пахаваньне салдата ў Львове

За час канфлікту на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны загінулі 6 тысяч 400 чалавек.

Пра гэта на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН сказаў намесьнік генсакратара ААН Джэфры Фэлтман, паведамляе УНІАН.

Паводле Фэлтмана, пасьля падпісаньня Менскіх пагадненьняў загінулі 400 чалавек:

«Вельмі шкада, але ў сераду, паводле дадзеных Упраўленьня па правах чалавека, 28 чалавек, зь іх 9 цывільных асобаў, загінулі ў выніку сутыкненьняў вакол Мар’інкі».

Напад на Мар’інку быў сумеснай апэрацыяй расейскіх войскаў і сэпаратыстаў, заявіла сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр.

Паводле яе інфармацыі, у выніку баёў у раёне Мар’інкі 3 чэрвеня пяць украінскіх салдат загінулі, 35 параненыя, ёсьць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Дадзеных пра страты сэпаратыстаў і расейскіх войскаў няма. Саманта Паўэр таксама нагадала, што Ўладзімер Пуцін падпісаў указ, згодна зь якім інфармацыя пра страты ўзброеных сіл РФ засакрэчваецца, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

XS
SM
MD
LG