Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка заявіў пра пагрозу вайсковага ўварваньня Расеі


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра «калясальную пагрозу» аднаўленьня «шырокамаштабных» канфліктаў на ўсходзе Ўкраіны.

Выступаючы сёньня са штогадовым зваротам да парлямэнту, Парашэнка заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы павінны быць гатовыя абараніць краіну ад «поўнамаштабнага ўварваньня ўздоўж лініі мяжы з Расеяй». Ён таксама дадаў, што больш за дзевяць тысяч расейскіх салдат знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Ўкраіны.

Кіеў і Захад абвінавачваюць Маскву ў аказаньні падтрымкі прарасейскім сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны. Масква, у сваю чаргу, адпрэчвае гэтыя абвінавачваньні.

Сёньняшняя заява Парашэнкі прагучала амаль праз суткі пасьля найбуйнейшага за апошнія месяцы сутыкненьня паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі. Паводле інфармацыі дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Юрыя Бірукова, прынамсі пяць вайскоўцаў былі забітыя і 39 атрымалі раненьні падчас учорашніх сутыкненьняў. Паведамляецца, што самыя вялікія страты панесены пад Мар’інкай, дзе, паводле заяваў Кіева, сэпаратысты пачалі наступ на пазыцыі ўрадавых войскаў.

Паўстанцы, у сваю чаргу, абвінавачваюць у нападах урадавыя войскі і заяўляюць, што ў выніку абстрэлу загінулі 15 баевікоў і грамадзянскіх асоб.

XS
SM
MD
LG