Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: у Данбасе — 50 000 украінскіх салдат


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступае са штогадовым пасланьнем да Вярхоўнай Рады.

У зоне збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны знаходзіцца больш за 50 000 украінскіх вайскоўцаў, — заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Выступаючы ў Вярхоўнай Радзе са штогадовым пасланьнем аб унутраным і зьнешнім становішчы Ўкраіны, ён нагадаў, што агульная колькасьць Узброеных сіл Украіны павялічаная да 250 000.

Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны супраць прарасейскіх баевікоў працягваецца з красавіка мінулага году.

Паводле зьвестак ААН, за час канфлікту ў Данбасе тут загінулі больш за 6400 чалавек, амаль 16 000 — параненыя. Але, як кажуць у ААН, сапраўдная лічба можа быць значна большая.

XS
SM
MD
LG